«Литовська метрика» » Книга № 030 (1480-1546)
[додати інший файл чи обкладинку цього твору] [додати цей твір до вибраного]

Книга № 030 (1480-1546)

Документ
Написано: 2008 року
Розділ: Історична
Твір додано: 06.07.2014
Твір змінено: 08.08.2018
Завантажити: djvu (7.7 МБ)
Опис: Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга № 30 (1480-1546 гг.): Кніга запісаў № 30 (копія канца XVI ст.) / падрыхт. В. С. Мянжынскі. - Мінск : Беларус. навука, 2008. - 386 с.

ISBN 978-985-08-0946-9.

Метрыка № 30 - адна з унікальнага збору рукапісных кніг XV-XVIII стст., што сфарміраваўся галоўным чынам у працэсе дзейнасці канцылярыі ВКЛ. Яна змяшчае 195 копій дакументаў, якія выйшлі з дзяржаўнай канцылярыі з 1480 па 1546 г. Дакументы разнастайныя па відах і разнавіднасцях. Гэта прывілеі вялікага князя на розныя дараванні ваенна-служыламу класу, шматлікім дзяржаўным ураднікам, магнатам, заможнай, сярэдняй і дробнай шляхце, пацверджанні на гэтыя дараванні. Хаця кніга аднесена да разраду кніг запісаў, аднак у ёй прысутнічае таксама шмат судовых дакументаў. Разам узятыя матэрыялы кнігі ўтрымліваюць немалыя даныя па гісторыі шляхецкага землеўладання а таксама могуць быць выкарастаны пры вывучэнні розных праблем спецыяльных гістарычных навук: крыніцазнаўстве, дыпламатыцы, кадзікалогіі, палеаграфіі, дакументазнаўстве і інш.
Кніга Метрыкі № 30 багатая матэрыяламі па гістарычнай антраманіміцы і тапаніміцы (усяго 786 імянных рэалій і 841 геаграфічных). Яны даюць выдатныя магчымасці для параўнаўчага аналізу некаторых аспектаў сацыяльнага-эканамічнага развіцця розных рэгійнаў ВКЛ.
Разлічана на навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй старажытнай Беларусі.
 
Відгуки читачів:
 
Поки не додано жодних відгуків до цього твору.
 
Тільки зареєстровані читачі можуть залишати відгуки. Будь ласка, увійдіть або зареєструйтесь спочатку.